У сувязі з надыходам шэрагу грамадскіх і сямейных святаў прапаную шаноўным суайчыннікам займець у хатняй галерэі кампактныя (10 х15 см) партрэты нашых дзеячаў, вартыя таго, каб упрыгожыць нашыя кватэры, хаты і офісы. Яны ж могуць стаць і найлепшым падарункам сябрам, каханым, сваякам і родным.
Такую калекцыю можам назваць "Беларускай хатняй галерэяй", дзе пабачым сем галоўных беларускіх сімвалічных ваяваў -- Абраз, Літара, Князь, Узор, Бусел, Зубр, Валошка. Выявы можна паглядзець у дадатку.
Заяўкі і ўмовы можна абмяркаваць праз электронную пошту.
Таксама працягваю ўсім ахвотным дасылаць маю кнігу “Ръша, Орша, Ворша. Гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны ХІХ стагоддзя”. Умовы таксама можна абмяркаваць праз вышэй пададзеную электронную пошту.
Віктар Сцяпанаў